Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

"Чорны спіс" агучаны

«Чорны спіс» Байнэту ўтрымлівае 25 пазіцыяў. Пра гэта стала вядома на VI штогадовай канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт». Спіс быў створаны згодна з леташнім указам аб рэгуляванні нацыянальнага сегменту інтэрнэту. Тым не менш, захада гэтая дагэтуль мала паўплывала на развіццё Сеціва, лічыць генеральны дырэктар парталу Tut.by Юрый Зісер. ЮРЫЙ ЗІСЕР, ГЕНЕРАЛЬНЫ ДЫРЭКТАР TUT.BY: «Чорны спіс» працуе толькі для ўстановаў адукацыі, культуры і дзяржустановаў. Для ўсіх іншых прадпрыемстваў, для фізічных асобаў гэтыя старонкі бачныя». У лік абмежаваных, акрамя экстрэмісцкіх і парнаграфічных сайтаў, трапіў інтэрнэт-абменнік prokopovi.ch, апазіцыйныя рэсурсы «Хартыя'97» і «Беларускі партызан», сайт праваабарончага цэнтру «Вясна» і блог Яўгена Ліпковіча ў «Жывым дзённіку». Асноўнаю ж тэмаю сёлетняй канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт» стаўся эканамічны крызіс ды запавольванне ў звязку з гэтым развіцця беларускага сегменту Сеціва. Пры гэтым адмыслоўцы адзначылі павелічэнне цікаўнасці інтэрнэт-аўдыторыі да сацыяльных сетак. Вольга Кляўчэня, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]