Паўторнае абвінавачанне ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Супраць журналіста Андрэя Пачобута завялі новую крымінальную справу. У кватэры карэспандэнта польскай "Газэты Выборчай" правялі ператрус і сканфіскавалі працоўны камп'ютар. Пасля таго, як Пачобут адмовіўся размаўляць са следчым, яго звезлі.