Разгляд аднаго з самых важных законапраектаў на восеньскай сесіі парламенту -- бюджэту на наступны год -- сёння не адбыўся. Каб канчаткова сфармаваць бюджэт, трэба ведаць, колькі мы будзем плаціць за газ. У пятніцу Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што значна менш, чым сёлета. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: «Старшыня «Газпрому» мне наўпрост заявіў, што гэта ўзгоднена з кіраўніцтвам Расеі, што Беларусь мае права і атрымае цэны значна ніжэйшыя, чым мы цяпер набываем расейскі газ». Сёлета Беларусь плаціла 230--250 долараў. У парламенце ж прагучала лічба 288 долараў за тысячу кубаметраў блакітнага паліва. Такую лічбу чыноўнікі папярэдне заклалі ў праект бюджэту. ТАЦЦЯНА МАНЁНАК, ГАЗЕТА «БЕЛОРУСЫ И РЫНОК»: «Яны сыходзілі з таго, які кошт быў прыкладна летась, пасля дадалі інтэграцыйную зніжку і атрымаўся такі паказнік -- 288». Паводле ж інфармацыі «Газпрому», прагноз сярэдніх коштаў для Беларусі на наступны год без уліку ПДВ -- 263,5 долара за тысячу кубаметраў супраць 394 долараў для Еўропы. На такім фоне, несумненна, відаць, што кошты для Беларусі ніжэйшыя. Але гэта толькі прагнозы. Гандаль усцяж вядзецца, таму ні кошт, названы сёння парламентарыямі, ні прагнозы «Газпрому» не ёсць канчатковымі. ТАЦЦЯНА МАНЁНАК, ГАЗЕТА «БЕЛОРУСЫ И РЫНОК»: «Для Беларусі самае галоўнае, самае прынцыповае -- выгандлеваць максімальна нізкія кошты, якія набліжаныя да сярэднерасейскіх коштаў, маючы на ўвазе, што асноўная прадукцыя з Беларусі экспартуецца на расейскі рынак». З наступнага года <b>...</b>