Чарговае падаражанне бензіну ў ноч з 20 на 21 ліпеня выклікала незадаволенасць аўтамабілістаў. Аўтамабілісты планавалі выехаць на галоўны праспект сталіцы, каб выказаць свой пратэст. Аднак праспект быў перакрыты супрацоўнікамі ДАІ і акцыя праходзіла разасоблена на прылеглых вуліцах.