Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Змаганне за курс

Расейскі «Сбербанк» выдаткуе 1 млрд долараў беларускаму «Нафтану». У заклад атрымае 51 % акцыяў прадпрыемства. Раней паведамлялася, што крэдыт атрымае «Беларуськалій» -- 2 млрд долараў ад пары «Сбербанк» і «Deutsche Bank» -- пад заклад 35 % акцыяў прадпрыемства. ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: «Беларусы перадумалі. Падумалі, што надта танна аддаюць пад заклад трэцюю частку акцыяў «Беларуськалію» за 2 мільярды долараў». Калі Беларусь атрымае і своечасова не разлічыцца па крэдыце, кантрольны пакет акцыяў «Нафтану» дастанецца Расеі. Што ж станецца абменнаю манетаю за іранскія 400 млн долараў крэдыту -- Нацыянальны банк пакуль не паведаміў, як і пра тэрміны атрымання гэтых сродкаў. Што да другой траншы пазыкі з ЕўрАзЭС -- 440 млн долараў маюць пералічыць да канца кастрычніка. ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ, ЭКАНАМІСТ: «Мяркую, што калі новых крэдытаў не будзе да новага года, апроч тых, якія мы абмяркоўваем, то напрыканцы лістапада -- у снежні пачнецца павышэнне курсу долара, і ён будзе да канца года няспынна расці». Падтрымліваць курс нацыянальнай валюты на ўзроўні 7,5 тыс. руб. за долар Нацыянальнаму банку цяжка ўжо цяпер. Афіцыйны Менск намагаецца атрымаць запытаныя ў Міжнароднага валютнага фонду 7 млрд долараў. МВФ пільна сочыць за эканамічнымі зрухамі ў Беларусі ў бок лібералізацыі эканомікі. Шэраг антыкрызісных захадаў ён ацэньвае станоўча. НАТАЛЛЯ КАЛЯДЗІНА, ПРАДСТАЎНІЦА МВФ У БЕЛАРУСІ: «Павышэнне тарыфных ставак, адкрыццё дадатковай сесіі гандлявання валютаю на біржы і агучаны ўладамі <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]