Выбітныя ж падзеі ды імёны ў нашай гісторыі на дзяржаўным узроўні замоўчваюцца. Ушанаваць памяць нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага і распавесці беларусам пра значэнне вызвольнага паўстання 1863 г. -- такая мэта грамадскай кампаніі, пра старт якой абвесцілі два былыя кандыдаты на прэзідэнта -- Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў. Як жа плануецца адзначыць 150-я ўгодкі паўстання Каліноўскага за вольнасць і незалежнасць? belsat.eu