Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты ў новы парламент распачнецца толькі 14 жніўня -- разам са стартам перадвыбарчай агітацыі. Назіральнікі ж распачынаюць сваю працу ўжо цяпер. Сёння актывісты Беларускага Хельсінкскага камітэту і праваабарончага цэнтру "Вясна" абвесцілі пра старт супольнай кампаніі.