Канцэрт "Белая яблыня грому" гурта "Крамбамбуля" гэта дванаццаць вершаў беларускіх паэтаў-класікаў, якія Лявон Вольскі пераўтварыў у песні. Рэзкі Францішак Багушэвіч, меладычны Адам Міцкевіч, рамантычны Пятрусь Броўка, эмацыйны і актуальны Максім Танк ды іншыя. Класіка ў новым выяўленні. Ад рэпу -- да кантры і металу.