Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Крок наперад, два крокі назад

Лайка Клык больш за паўгода не бачыла гаспадара, з якім перажыла нямала прыгодаў. ДЗМІТРЫЙ ВУС, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: «Я з імі на паляванне хаджу. На кабаноў. Яго сякач параніў, зашывалі...» Хоць не менш уражанняў меў і сам Дзмітрый Вус за апошнія месяцы: этап, калонія, ціск праваахоўнікаў -- спачатку, каб даў паказанні супраць экс-кандыдата Мікалая Статкевіча, пасля -- каб напісаў просьбу аб памілаванні на імя Лукашэнкі. ДЗМІТРЫЙ ВУС, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: «Пазбавілі перадачаў, падсылалі людзей, якія стваралі невыносную атмасферу там, дзе я знаходзіўся». Але Дзмітрый Вус вытрымаў. У выніку Лукашэнка і так яго «памілаваў» дзеля прымірэнчых крокаў з Захадам. Вус, як і некалькі дзясяткаў іншых фігурантаў «справы 19 снежня», на волі. Пытанне -- ці надоўга? Уладзімір Някляеў акурат выйшаў з міліцэйскага пастарунку, куды яго выклікалі за парушэнне рэжыму праз выезд у Варшаву на саміт «Усходняга партнёрства». УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: «Напісана, што наступным разам будзе суд аб адмене адтэрмінавання прысуду. Гэта значыць вяртанне ў турму». Дзе дагэтуль утрымліваюцца экс-кандыдаты на прэзідэнта Мікалай Статкевіч і Андрэй Саннікаў. Інфармацыя пра стан здароўя апошняга ўрывачная і, на жаль, не суцяшальная. І каб не дапусціць найгоршага, жонка палітыка Ірына Халіп спрабуе біць у званы. Сённяшняе выданне расейскай «Новой газеты» выйшла з просьбаю да жонак Уладзіміра Пуціна і Дзмітрыя Мядзведзева заклікаць да спынення гвалту, які чыніцца супраць <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]