Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прэтэндэнт на прэмію міру

Ужо амаль два месяцы Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца за кратамі. За гэты час былі падпісаныя сотні хадайніцтваў пра ягонае вызваленне, тысячы лістоў з падтрыманнем ад беларусаў з розных куткоў свету. Цяпер праваабаронцу вылучаюць на адну з самых прэстыжных узнагародаў. ЖАННА ЛІТВІНА, БЕЛАРУСКАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ ЖУРНАЛІСТАЎ: «Наогул нашаму грамадству, усёй Беларусі патрэбныя свае сімвалы. Гэта людзі, якія не паддаліся ціску, людзі не растаптаныя». Паводле калегаў Алеся Бяляцкага, ягоная кандыдатура ўваходзіць у спіс найбольш імаверных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію. У аргкамітэт вылучэння ўвайшлі не толькі прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці, але кіраўнікі ды сябры буйных міжнародных фондаў і праваабарончых арганізацыяў. Усе згодныя: старшыня цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, які аказаў прававую дапамогу сотням ахвяраў беларускага рэжыму, заслугоўвае адной з самых высокіх узнагародаў у свеце. АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, ЛІДАР РУХУ «ЗА СВАБОДУ»: «Гэта вельмі маральны чалавек, вельмі мужны. Ён не толькі спрабуе дапамагаць іншым, але і сваім прыкладам паказвае, як трэба рабіць. Тое, што ён сёння ў турме... Усе ж разумеюць, што ён бы мог збегчы за мяжу і адтуль казаць пра злачынны рэжым. А ён сеў, бо лічыць сябе невінаватым і кажа адтуль: не бойцеся!» У сваю чаргу перад аргкамітэтам вылучэння Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію стаіць важная задача -- забяспечыць арыштаванаму праваабаронцу як мага большую колькасць замежных намінатараў. АЛЕСЬ ЛАГВІНЕЦ, РУХ «ЗА СВАБОДУ»: «Кампанія <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]