Закон ёсць, амністыя -- будзе! Палата прадстаўнікоў у экспрэс-тэмпе прыняла законапраект "Аб амністыі некаторых катэгорыяў асобаў, якія ўчынілі злачынствы". Амаль 3 тысячы выйдуць на волю, а яшчэ чатыром тысячам скароцяць тэрміны. Але сярод амніставаных ня будзе аніводнага палітвязня. Каб не было сумневаў, сёлета ўпершыню пералічылі катэгорыі асобаў, на якіх ласка слугаў народу не распаўсюдзіцца. belsat.eu