10 дзён карцару для экс-кандыдата на прэзідэнта. За што пакаралі Міколу Статкевіча -- турэмная адміністрацыя не паведамляе. Паводле жонкі палітвязня, правакацыі ў дачыненні яго працягваюцца, а ціск толькі ўзмацняецца. Усё гэта дзеля таго, каб прадэманстраваць, што Статкевіч -- палітык, нібыта схільны да самагубства.