Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Злотнікаў: Ніжэй за Br 7 тыс. долар не ўпадзе

Новых крэдытаў хопіць на падтрыманне курсу цягам месяца-паўтара, мяркуе эканаміст Леанід Злотнікаў. Беларусь атрымае чарговыя пазыкі звонку:ад Ірану, Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і "Сбербанку" Расеі. Паводле старшыні праўлення Нацыянальнага банку Надзеі Ермаковай, галоўны банк краіны плануе праводзіць актыўныя інтэрвенцыі на валютна-фондавай біржы і праз месяц-паўтара ўвогуле адмовіцца ад дадатковай сесіі гандлявання. Леанід Злотнікаў кажа, што паколькі крэдыты пойдуць на папаўненне золата-валютных рэзерваў і падтрыманне курсу рубля, Нацбанк нават пачне прадаваць долары, але ў абмежаванай колькасці. Толькі працягвацца гэта будзе нядоўга: "Тых грошай, якія атрымлівае цяпер у форме крэдытаў Нацыянальны банк, недастаткова, каб падтрымліваць курс рубля, скажам, ніжэй за Br 7000 за долар. Калі новых крэдытаў не будзе да новага года, апроч тых, якія мы абмяркоўваем, то недзе ў сярэдзіне лістапада -- у снежні пачнецца павышэнне курсу долара, і ён будзе да канца года няспынна расці". belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]