belsat.eu Тысячы працоўных сталеліцейнага заводу "ArcelorMittal" у Казахстане правялі трохгадзінны страйк і папярэдзілі пра намер працягнуць пратэст, калі не павысяць заробкаў. Гэта першы страйк у гісторыі прадпрыемстваў кампаніі "Arcelor" -- найбуйнейшага вытворцы сталі ў свеце.