Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Тур: Еўрапейскі бізнес не сышоў з Беларусі

Намеснік міністра эканомікі пераконвае, што дачыненні Беларусі з Еўразвязам і, сярод іншага, з Нямеччынаю будуць развівацца. Бізнес не любіць палітычнай траскатні, бізнесу трэба працаваць і зарабляць. Такое гледзішча адносна стасункаў Беларусі з краінамі Еўропы пасля выбараў прэзідэнта краіны ў 2010 г. выказаў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур на Пятым Дні нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. Адказваючы на пытанне, ці паўплывалі падзеі снежня 2010 г. на эканамічныя дачыненні Беларусі з Нямеччынаю, намеснік міністра адказаў, што не паўплывалі. "Напярэдадні выбараў адбыўся беларускі інвестыцыйны форум у Франкфурце. Тыя кантракты, якія былі падпісаныя, той бізнес, які быў зацікаўлены ў Беларусі, ён і застаўся зацікаўлены. Думаю, што сённяшні дзень, Пяты Дзень нямецкай эканомікі, і заўтрашні транспартны кангрэс шмат у чым пакажуць, што еўрапейскі бізнес з Беларусі не сышоў", -- сказаў Андрэй Тур. "Я мяркую, што сёння-заўтра і ў выступах, і ў прэзентацыях інвестыцыйных праектаў вы ўбачыце развіццё дачыненняў Беларусі -- і з Нямеччынаю ў прыватнасці, і з Еўразвязам агулам", -- адзначыў намеснік міністра. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]