70 гадоў таму ў Маскве трагічна загінуў Янка Купала -- класік беларускай літаратуры і сапраўдны адраджэнец нацыянальнай свядомасці. Паэт, драматург, публіцыст -- ён стаў фактычна нашым сімвалам. Імя Янкі Купалы ведае кожны беларус. Аднак абставіны ягонай смерці дагэтуль застаюцца таямніцаю.