Афіцыйныя медыі маўчаць, а інтэрнэт-прастора разрываецца ад пытання: што здарылася з нядаўна набытым прэзідэнцкім самалётам? Падчас туру па краінах Лацінскай Амерыкі Аляксандр Лукашэнка перасеў са свайго эксклюзіўнага лайнера на сціплы самалёт венесуэльскіх авіялініяў. Толькі праз некалькі гадзінаў суперсамалёт кіраўніка Беларусі прыгналі ў сталіцу Эквадору.