З фінальным матчам «Еўра-2012» звязаныя не толькі спартовыя эмоцыі, але і палітычныя. Магчыма, што на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве па адзін бок ад прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча можа сесці прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, а па другі -- Аляксандр Лукашэнка, якога называюць апошнім дыктатарам Еўропы. Аднак у Варшаве мяркуюць, што гэта праблема кіраўніка Беларусі. belsat.eu