Андрэй Пачобут на волі. Але толькі да суда. Гарадзенскага журналіста, карэспандэнта польскай «Gazet'ы Wyborcza'й» вызвалілі з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе. Сёння ж яму выставілі і афіцыйнае абвінавачанне: паклёп на прэзідэнта. Журналісту пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 5 гадоў. belsat.eu