НЯЛЁГКІ КАМПРАМІС Кампраміс знойдзены. Лідары еўрапейскіх краінаў дамовіліся пра стратэгію пераадолення эканамічнага крызісу. На фоне пазітыўных навінаў з Бруселю вырас курс еўра. Але і дасягнуты кампраміс не быў танны. На антыкрызісныя захады прызначаць € 120 млрд. Трынаццаць гадзінаў напружаных дэбатаў. Вынікаў перамоваў журналістам прыйшлося чакаць ажно да самой раніцы.