Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Філасоўскі гадзіннік

Стваральнік маркі "Maurice de Mauriac", распрацоўнік афіцыйнага гадзінніка аўтаканцэрну "Saab" і тэніснага турніру "Swiss open", прыязджае на працу на ровары. І не таму, што не можа сабе дазволіць аўта, а таму, што гэта адпавядае яго жыццёвай філасофіі. Гэтаксама як кожны ягоны гадзіннік коштам мінімум паўтары тысячы еўраў, якіх ён выпускае ўсяго тры за дзень. І місія якога -- не толькі паказваць час. ДАНЬЕЛЬ ДРЭЙФУС, ГАСПАДАР «MAURICE DE MAURIAC»: "Гадзіннік мае прыносіць удачу свайму ўладальніку. І дапамагаць яму быць больш крэатыўным -- і, урэшце, шчаслівейшым. Гэта важны момант з тэорыі фэн-шуй". Згодна з гэтай тэорыяй спраектаваная і майстэрня. А энергетыка "фэн-шуй", што літаральна вісіць у гэтым паветры, не толькі забяспечвае маэстра аўрай, неабходнай для стварэння гадзіннікаў у стылі Джоўні Дэпа, але і ўводзіць у асобы транс скрупулёзнасці майстроў-гадзіншчыкаў. ГІЁМ ГАГЕ, ГАДЗІНШЧЫК: "Для вытворчасці гэтага хранометру важна быць не проста дакладным, а абсалютна дакладным. Бо ён мусіць паказваць не проста дакладны час, а звышдакладны". Адмысловая фішка "Maurice de Mauriac" -- шматкаляровасць гадзіннікаў. Штодня тут мяняюць колеры корпуса, шкла і скуранога з водарам раменьчыка ад Шанэль. Адна кліентка пазней замовіла некалькі метраў той жа скуры, -- з тым, каб аббіць ёю сваю спачывальню. Але важнымі ў майстэрні лічаць не толькі дакладнасць хранометру і водар раменьчыка. ДАНЬЕЛЬ ДРЭЙФУС, ГАСПАДАР «MAURICE DE MAURIAC»: "Мы глядзім, каб гадзіннік пасаваў да скуры <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]