Стратэгічны саюз постсавецкіх краінаў згубіў свайго чальца. Сёння Ташкент афіцыйна пацвердзіў сваё рашэнне выйсці з Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы. Адпаведная нота з Міністэрства замежных справаў Узбекістану была накіраваная ў сакратарыят АДКБ напярэдадні. А гэта значыць, што вайсковых саюзнікаў у Масквы, ды і ў Менску таксама, паменшала. Чаму не ўсе постсавецкія краіны хочуць удзельнічаць у інтэграцыі, і чым гэта адгукнецца Беларусі? Калектыўная абарона ад вонкавай ваеннай агрэсіі, супрацьстаянне тэрарызму, экстрэмізму і наркатрафіку -- вырашэнне такіх сур'ёзных задачаў дэкларуе АДКБ. Аднак для Узбекістану праблемаў ад удзелу ў арганізацыі стала больш, чым карысці. Як вынік -- на аднаго саюзніка паменела.