„Стварылі нейкую абалонку, але высвятлілася, што няма ідэі, якая б яднала. Калі для Захаду гэта ідэя абароны дэмакратыі, таму NATO -- гэта моцын альянс, да таго ж гэта проста заможныя краіны, таму яны маюць і ноў-хаў і моцныя войскі, а тут - „пост-савок",старыя тэхналогіі і старыя матывы кшталту „Красная армия всех сильней!" - гаворыць Аляксандр Класкоўскі. - Калі толькі мяняецца каньюктура -- мяняецца сітуацыя. Сёння Карымаў, заўтра -- яшчэ нехта. Лукашэнка трымаецца за хаўрус у залежнасці ад таго, наколькі сапсаваныя дачыненні з Захадам. Але як толькі ў Масквы скончацца грошы, афіцыйны Менск можа зрабіць геапалітычны кульбіт".