Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прэмія "Стэпавы Воўк"

belsat.eu У Маскве адбылося ўручэнне штогадовай прэміі "Стэпавы Воўк" для маладых і незалежных музыкаў. Улады не выдаткавалі на цырымонію ні рубля, але энтузіязму арганізатараў хапіла на тое, каб імпрэза адбылася. Большасць спонсараў, да якіх звярталіся арганізатары, таксама адмовіліся падтрымаць імпрэзу, нягледзячы на яе культурніцкі ды нефармальны характар. Музычны крытык і адзін з арганізатараў прэміі Арцём Троіцкі выказвае думку, што тут мог спрацаваць палітычны чыннік. Прэмія "Стэпавы Воўк" ёсць альтэрнатываю дзяржаўным акцыям і яднае сучасных незалежных музыкаў. Яна ўручалася ў 16 катэгорыях. Найлепшым голасам эксперты назвалі спявачку Галю Чыкіс, найлепшым канцэртам года -- выступ "ДДТ". Тая ж група атрымала прэмію ў намінацыі "Найлепшы альбом" за кружэлку "Иначе". Найлепшаю песняю стала кампазіцыя пад назваю "Астронавты" ў выкананні "Краснознаменной дивизии имени моей бабушки". Лаўрэатамі прэміі ў намінацыі "Нешта" сталі Вася Абломаў, Ксенія Сабчак і Леанід Парфёнаў, якія выканалі кампазіцыю "Превед, Медвед!". Імпрэза не была пазбаўленая пэўнага палітычнага падтэксту. "Мы ўсе "Pussy Riot", -- заявіў са сцэны вядоўца з мяшком на галаве. Гэтак удзельнікі імпрэзы падтрымалі арыштаваных за панк-малебен у Храме Хрыста Збаўцы дзяўчат з "Pussy Riot". У адной з намінацыяў да прэміі быў прадстаўлены таксама Уладзімір Пуцін.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]