belsat.eu У Менску адбыліся спаборніцтвы этапу Кубку свету "Сусветныя слаламныя серыі" па фрыстайл-слаламе на ролікавых каньках. Сваё майстэрства паказвалі спартоўцы з Беларусі, Украіны, Расеі ды Польшчы. Яны спаборнічалі ў такіх дысцыплінах, як хуткасны слалам, фрыстайл-слалам-батл, фрыстайл-слалам, класічныя выступы. Нагадаем, што слалам-батл -- гэта танцы і фігурнае катанне на роліках. Некаторыя выступы адбываліся пад акампанемент... фальклорнага ансамблю, што, безумоўна, дадавала ім незвычайнасці.