У расейскай сталіцы прайшлі незвычайныя аўтагонкі. У спаборніцтвах узялі ўдзел 56 камандаў, якія выступалі на арыгінальных аўтамабілях. Печы, труна і... панды. На ўсім гэтым ездзілі рэйсэры. Асаблівасцю аўтаў было таксама тое, што ў рух яны прыводзіліся самімі кіроўцамі. Удзельнікі незвычайных гонак круцілі педалі або проста пхалі свае транспартавыя сродкі.