Сёння раніцою ў адным са шпітАляў Вільні на 48-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі дзеяч Сяргей Вітушка. У гісторыю сучаснай Беларусі ён увайшоў як кіраўнік легендарнай менскай «Талакі» -- арганізацыі, якая пры савецкай дыктатуры гуртавала ў сваіх шэрагах беларускую нацыянальную эліту. Сяргей Вітушка некалькі гадоў таму страціў зрок. Але насуперак гэтаму ён працягваў пісьменніцкую дзейнасць, якая шмат каму запомнілася поўнымі цеплыні казкамі для дзяцей і дарослых. І пакуль мог самастойна рухацца, Вітушка арганізоўваў і праводзіў вандроўкі па важных для кожнага беларуса месцах старажытнай сталіцы ВКЛ.