Футбольныя эмоцыі, якімі гэты месяц жылі нашыя суседзі, пакідаюць Польшчу і Украіну. Чэмпіянат Еўропы па футболе скончыўся ўчора неверагоднаю перамогай Іспаніі. Аднак ужо праз два гады ў дзяржаве паміж Польшчаю і Украінаю мае адбыцца сусветнае першынство -- па хакеі. Ці ёсць надзея, што мы таксама зможам годна прыняць гасцей з усяго свету? І ці не зашкодзіць у гэтым рэпутацыя «апошняй дыктатуры ў Еўропе»?