Скончылася футбольнае «Еўра», і зноў актывізаваліся патрабаванні адмяніць правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі. У Варшаве каля амбасады Чэхіі актывісты беларускай апазіцыі патрабавалі ад чэшскай кампаніі «Шкода» не спансаваць спаборніцтвы, якія мусяць адбыцца ў Менску праз два гады.