Ужо цяпер гатовасць удзельнічаць у вераснёўскіх парламенцкіх выбарах дэкларуе кожны другі беларус. Кожны пяты на выбары не пойдзе, і ажно траціна выбарцаў яшчэ не вырашыла, ці ісці. Гэта вынікі чэрвеньскага апытання, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-экнамічных і палітычных даследаванняў.