Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларускае пытанне ў ПАРЕ

Беларускае пытанне ізноў гучыць у Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Сёння з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі сустрэўся камісар правоў чалавека Томас Гамарбэрг, а таксама новы спавяшчальнік аб Беларусі эстонскі дэпутат Андрэс Хэркель. З якім пасланнем ў Страсбур прыехалі беларускія дэмакраты, «Аб'ектыву» распавёў беларускі палітык Вінцук Вячорка. ВІНЦУК ВЯЧОРКА, УДЗЕЛЬНІК СУСТРЭЧАЎ: "Перш за ўсё гэта вызваленне ўсіх палітычных вязняў. І тых, што знаходзяцца ў турмах за 19 снежня, гэтак і іншых, як, напрыклад Алесь Бяляцкі ці Мікалай Аўтуховіч. Гэта таксама тэма адвакатаў, якія баранілі ахвяры палітычных працэсаў, а пасля самі сталіся ахвярамі. Гэта неабходнасць манітавараваць хаду мірных сходаў 8 кастрычніка. Мы звярталі ўвагу нашых суразмоўцаў, каб сачылі за тым, што будзе адбывацца напярэдадні суботы. І урэшце аднаўленне практыкаў нападаў на грамадскіх актывістаў людзей у цывільных, так званых "бандыцкіх эскадронаў". Цягам найбліжэйшых двух дзён запланаваны шэраг сустрэчаў з еўрапейскімі палітыкамі, дыскусіі ў нацыянальных дэлегацыях, а таксама ў офісе генеральнага сакратара ПАРЕ. Прадстаўнікі беларускай групы не выключаюць, што па выніках сустрэчаў Парламенцкая асамблея Рады Еўропы можа прыняць новыя дакументы аб сітуацыі ў Беларусі ўжо падчас восеньскай сесіі, якая цяпер праходзіць у Страсбуры. Ян Бабіцкі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]