Святочную праграму ў Менску адкрывае ваенны парад каля стэлы "Менск - горад-герой" з удзелам больш як 4 000 вайскоўцаў і каля 200 адзінак баявой тэхнікі. Перад гледачоў трыбунамі пройдзе тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны і асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі беларускага войска. Агульная працягласць параднага разліку тэхнікі перавысіць два кіламетры. У небе можна будзе ўбачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны: баявыя верталёты Мі-8, Мі-24, знішчальнікі Су-27, МіГ-29, штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя Л-39.