Выбары толькі ў сакавіку, але галоўны гулец -- ужо на сцэне. Уладзімір Пуцін распачаў агітацыю з абвешчання Еўразійскага саюзу. АНДРЭЙ СУЗДАЛЬЦАЎ, ПАЛІТОЛАГ, МАСКВА: "Уладзімір Пуцін хацеў бы ўвайсці ў гісторыю як вялікі інтэгратар постсавецкай прасторы. Ён лічыць, што гэта сур'ёзная прычына, каб за яго прагаласавалі ў сакавіку 2012 г.". Амбітны план стварэння еўразійскага інтэграцыйнага праекту, які стане гістарычнаю вяхою для ўсіх дзяржаваў постсавецкай прасторы, расейскі прэм'ер змясціў у сённяшніх "Известиях". УЛАДЗІМІР ПУЦІН, ПРЭМ'ЕР-МІНІСТР РАСЕІ: «Мы прапаноўваем мадэль магутнага наднацыянальнага аб'яднання, здольнага стаць адным з полюсаў сучаснага свету і пры гэтым граць ролю эфектыўнай «звязкі» паміж Еўропаю і дынамічным Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёнам». І падстава для гэтага новаўтварэння ўжо ёсць. Гэта Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора Расеі, Беларусі ды Казахстану, якая пачне дзеяць з новага года. Паводле Пуціна, далучыцца да новага геапалітычнага праекту ў бліжэйшай перспектыве маглі б Кыргызстан і Таджыкістан. Паводле ж сваіх прынцыпаў саюз мае быць блізкі... да Еўразвязу. Вось толькі мала хто з аналітыкаў дае веры гэтым абяцанням. АЛЯКСАНДР КЛАСКОЎСКІ, ПАЛІТОЛАГ: "Гэта кажа чалавек, які, паводле расейскіх жа каментатараў, напару са сваім сябрам Мядзведзевым разыгрывае, хто будзе наступным прэзідэнтам. Якая гарманізацыя з Еўропай, дзе ўсё ж такі ёсць ратацыя элітаў?" Уладзімір Пуцін усяляк адхрышчваецца ад параўнанняў новага саюзу з СССР. Праект <b>...</b>