belsat.eu 78-старонкавы даклад «Сірыйскі ГУЛАГ. Адвольныя арышты, катаванні і гвалтоўныя знікненні ў падраздзяленнях сірыйскай дзяржбяспекі з сакавіка 2011 г.» заснаваны на матэрыялах больш як 200 інтэрв'ю, якія праводзіліся «Human Rights Watch». Даклад змяшчае мапы з указаннем месцазнаходжання аб'ектаў, відэасведчанні былых затрыманых і эскізы відаў катаванняў са словаў ахвяраў або сведак. У даклад увайшла інфармацыя толькі пра тыя падраздзяленні, у дачыненні якіх некалькі сведак называюць адно і тое ж месцазнаходжанне і прыводзяць дэталёвае апісанне катаванняў. У рэчаіснасці такіх аб'ектаў, відаць, нашмат больш -- зазначаецца на сайце «Human Rights Watch». Відэа: www.hrw.org