Развітанне з Сяргеем Вітушкам прайшло ў грэка-каталіцкім цэнтры Святога Язэпа ў Менску, а пасля -- у крэматорыі на Паўночных могілках. На апошнюю сустрэчу прыехалі сябры з Літвы, Чэхіі і, вядома, з розных куткоў нашай краіны. Труну накрылі тым самым бел-чырвона-белым сцягам, пад якім неслі на могілкі Васіля Быкава.