Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Галаванаў пайшоў у адстаўку

Чарговая адстаўка ў шэрагах беларускіх высокапастаўленых чыноўнікаў. Услед за генпракурорам Рыгорам Васілевічам прэзідэнт адсунуў ад пасады міністра юстыцыі Віктара Галаванава. Выконваць абавязкі часова будзе першы намеснік міністра Аляксандар Білейчык. Сваю пасаду Галаванаў займаў цягам дзесяці гадоў. У 2006-м ён трапіў у спіс неўязных Еўразвязу. Праз два гады санкцыі адносна яго, як і іншых беларускіх урадоўцаў, былі прыпыненыя, але пасля апошніх выбараў іх дзеянне аднавілі. За час кіравання Галаванавым Міністэрствам юстыцыі былі ліквідаваныя амаль усе праваабарончыя арганізацыі ды амаль не рэгістраваліся няўрадавыя аб'яднанні дэмакратычнага кірунку. Вольга Жарнасек, «Аб'ектыў»
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]