За апошні год эканамічная сітуацыя стабілізавалася -- але, насуперак ранейшаму трэнду, гэтага не дастаткова, каб захаваць прыхільнасць да ўладаў. Вынікі чэрвеньскіх апытанняў аўтарытэтнага Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў сведчаць пра падзенне рэйтынгу як уладаў, так і самога Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым сацыёлагі зафіксавалі рэкордна высокі адсотак тых, хто чакае пераменаў. Вось толькі хто іх будзе ажыццяўляць?