Красавік. Паглыбленне Беларусі ў фінансавы крызіс... У сваім звароце да насельніцтва Аляксандр Лукашэнка кажа пра неабходнасць развіваць прадпрымальніцтва. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Прызнанне безумоўнай каштоўнасці ды недатыкальнасці прыватнай уласнасці, беражлівае абыходжанне з ёю як з крыніцаю нацыянальнага дабрабыту мусіць стацца складнікам сучаснай эканамічнай палітыкі нашай краіны". Сталася іншае. Дэвальвацыйны шок і немагчымасць набываць валюту прывялі малы ды сярэдні бізнес да страты 60 % актываў. Сёння ўлады селі з прадпрымальнікамі за стол перамоваў. На пашыраным паседжанні Прэзідыуму Савету Міністраў дзяржава паабяцала, што моцныя бізнесоўцы змогуць набываць у дзяржавы вытворчыя памяшканні, якія арандавалі. Другое абяцанне -- не меней важнае для вядзення справаў, кажа ўдзельнік перамоваў Уладзімір Карагін. УЛАДЗІМІР КАРАГІН, КАНФЕДЭРАЦЫЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦТВА: "У Мытным саюзе мы мусім уніфікаваць падаткі. Асобны блок пытанняў -- аб падатковым адміністраванні. Канструктыўную пазіцыю тут заняло Міністэрства фінансаў і агулам увесь блок эканамічных міністэрстваў і ведамстваў". Удзельнікі сустрэчы прынялі рэзалюцыю, паводле якой чыноўнікі маюць штогод разглядаць у пашыраным складзе прапановы прадпрымальнікаў, а ўжо цяпер -- разам працаваць на пераадоленне крызісу. Толькі як будзе будавацца гэтая праца і калі набудуць моц агучаныя абяцанні -- не прагучала. Ні слова -- і пра галоўную перашкоду ў развіцці прадпрымальніцтва, манаполію дзяржпрадпрыемстваў <b>...</b>