Гурт сярэднявечнай музыкі «Irdorath» выступіў з неафіцыйнаю прэзентацыяй свайго альбому «Ad Astra» проста ў цэнтры старой Горадні. Музыкі выконваюць сярэднявечную ды аўтарскую музыку на рэдкіх інструментах. Акрамя незвычайных аранжыровак і сумяшчэння разнапланавых інструментаў «Irdorath» выкарыстоўвае падчас сваіх выступаў спецэфекты, элементы неонавага і вогненнага шоу, танцу і тэатру.