belsat.eu Відэа змешчанае ў інтэрнэце ад імя карыстальніка Per Cromwell -- аднаго з заснавальнікаў шведскага рэкламнага агенцтва «Studio Total», якое заявіла пра акцыю. На сайце агенцтва паведамляецца, што акцыя «Мядзведзікі за свабоду слова» -- гэта бясплатная кампанія, зладжаная для інтэрнэт-рэсурсу «Хартыя'97», якая «ажыццяўляецца шведскім рэкламным агенцтвам «Studio Total» пры дапамозе 879 плюшавых мядзведзяў-валанцёраў».