Роўна 30 гадоў таму чалавецтва даведалася пра жудасную хваробу -- СНІД. У нашай краіне жывуць больш за 13 000 людзей з вірусам імунадэфіцыту. І колькасць ВІЧ-інфікаваных павялічваецца: толькі за першае паўгоддзе сёлета -- амаль на 20 %. Сучаснае лячэнне дазваляе спыніць развіццё інфекцыі да стадыі СНІДу -- а значыць, дае магчымасць жыць гэтым людзям доўгім і паўнавартасным жыццём. Аднак асноўная праблема, з якою яны сутыкаюцца, -- гэта нецярпімасць грамадства.