Сто трыццаць гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы -- песняра беларускага адраджэння, класіка айчыннай літаратуры. Настолькі аўтарытэтны, што яго немагчыма было рэпрэсаваць, настолькі адданы Радзіме, што немагчыма было дазволіць з'ехаць. Прапаганда выкарыстоўвала паэта ў савецкі час, выкарыстоўвае і цяпер.