У Іспаніі адбываецца знакаміты фестываль «Сан-Фэрмін», адзін з самых відовішчных элементаў якога -- забегі з быкамі па вузкіх вулачках Памплёны. Для турыстаў такія забегі -- гэта дзіўнае і прывабнае відовішча, для ўдзельнікаў -- яшчэ і магутная доза адрэналіну. Быкі важаць каля 500 кг і здольныя ў адзін момант забіць чалавека, хоць, на шчасце, апошні смяротны выпадак быў зафіксаваны тры гады таму.