Перасылаць поштаю кнігі Быкава, Барадуліна, Арлова, Ермаловіча: што гэта -- асветніцкая дзейнасць ці незаконнае прадпрымальніцтва? Суд пабачыў апошняе і пакараў менчука Алеся Яўдаху годам «хатняй хіміі» і выплатаю 57 млн рублёў. Як сцвярджаюць сябры і знаёмыя, сваю ролю тут зграў распаўсюд менавіта беларускіх выданняў.