У 1994-м Аляксандр Лукашэнка трыумфальна ўзышоў на вяршыню ўлады маладой беларускай дзяржавы. Цяпер, праз 18 гадоў, мае падтрыманне менш як траціны насельніцтва, але застаецца адзіным і бяззменным прэзідэнтам. Пасля заканчэння халоднай вайны ў Еўропе няма прэцэдэнтаў такога доўгага кіравання краінаю. 18 гадоў -- узрост поўнагадовага чалавека, але ці адэкватны тэрмін для кіраўніка краіны?