Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб амністыі. Тэкст зарэгістравалі сёння ў нацыянальным рэестры заканадаўчых актаў. Амністыя не закране тых, хто парушае парадак у папраўчых установах. А таму вядома, што Змітра Дашкевіча на амністуюць, больш за тое, лідару "Маладога фронту" да цяперашняга турэмнага тэрміну могуць дадаць яшчэ год зняволення. Сёння стала вядома, што адміністрацыя глыбоцкай калоніі на мінулым тыдні падалА ў Следчы камітэт матэрыялы на распачынанне новай крымінальнай справы супраць палітзняволенага -- за "невыкананне рэжыму калоніі".