Страйк у Бабруйску! Рабочых заводу трактарных дэталяў абурылі нечакана ўрэзаныя прэміі. Пазаўчора дзве брыгады прыйшлі на працу, але рабіць не сталі. Сёння ж яны працуюць павольна, з педантычнаю дакладнасцю, выказваючы свой пратэст гэтак званым італьянскім страйкам. З прычыны непадпарадкавання калектыву звольніўся нават галоўны ідэолаг прадпрыемства.