Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Беларускія дзеткі практычна не маюць шанцаў на беларускамоўнае выхаванне ў дашкольных навучальных установах паводле месца жыхарства. Ужо некалькі месяцаў бацькі з Фрунзенскага раёну сталіцы не атрымліваюць адказу на пытанне, чаму ў дзіцячых садках іхнага раёну не ствараюць беларускамоўных групаў. У сям'і мастачкі Алены размаўляюць толькі па-беларуску. Старэйшага сына пашчасціла аддаць у беларускамоўную групу ў дзіцячым садку. Праблема ўзнікла, калі прыйшоў час аддаваць у садок другое дзіця. АЛЕНА КІРЭЕВА, МАЦІ: "Мне адказалі, што не. На пытанне "Чаму?" адказ быў, што не было загаду зверху". Алена пачала высвятляць прычыну і збіраць іншых бацькоў, зацікаўленых у стварэнні беларускамоўных групаў. У Міністэрстве адукацыі зусім нечакана адказалі...