Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Пяцьдзясят фантастычных гадоў. Так музыкі легендарнага рок-гурта "Rolling Stones" ацэньваюць паўстагоддзя сваёй дзейнасці. Для беларусаў жа брытанскі гурт значны не толькі з-за яго даўгавечнасці, музыкі ды тэкстаў песень. Адметна, што лідар "роўлінгаў" Мік Джэгер ведае вокліч "Жыве Беларусь!" ды цікавіцца палітычнаю сітуацыяй у нашай краіне. Лонданскі гурт "Rolling Stones", які ўтварыўся ў далёкім 1962 г., лічыцца адным з самых паспяховых у гісторыі папулярнай музыкі. Ён выступае на сцэне ўжо роўна паўстагоддзя. Апрача гэтага, у спісе 50 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў паводле версіі часопісу "Rolling Stone" гурт займае чацвёртае месца, саступаючы толькі "Бітлз", Элвісу Прэслі ды Майклу Джэксану.