Глядзіце выданне цалкам: belsat.eu Звышдаходны бізнес, які не залежыць ад сезоннасці, -- гэта мара кожнага прадпрымальніка. І Беларусь такі бізнес знайшла -- казіно і гульнявыя аўтаматы. Ці не ператворыцца Сінявокая ў азартны Лас-Вэгас? У афіцыйным прома-роліку Беларусі ад Міністэрства спорту і турызму казіно прэзентуюць як адну з разынак адпачынку ў нашай краіне. Рэклама працуе. ЮРЫЙ ДАНЬКОЎ, ДЫРЭКТАР КАЗІНО: "У выходныя прыязджаюць, і дзесьці на 30--40 % павялічваецца наведвальнасць менавіта расейцамі. З Украіны прыязджаюць таксама пагуляць".